З відам на раку і Польшчу: дзе і за колькі можна купіць хутар у Беларусі

Хтосьці купляе хутар, хаваючыся ад мітусні, а хтосьці — для будучага бізнесу ў сферы агратурызму.
Sputnik

Гоа не асноўны напрамак даўншыфцінгу. У кожнай вобласці Беларусі можна знайсці выстаўлены на продаж хутар. Для куплі не абавязкова мець вялікія накапленні — просты драўляны домік ля ракі можна купіць за пару тысяч долараў. А можна знайсці хутар, абсталяваны камунікацыямі, лазняй і іншымі выгодамі цывілізаванага свету. Карэспандэнт Sputnik паглядзела, колькі ў Беларусі каштуе цішыня і від на раку.

"Выдатны добры дом"

Прадаўцы драўляных дамоў удалечыні ад населеных пунктаў тлумачаць, што хутар падыдзе таму, хто імкнецца да адасобленага жыцця ў цішыні і спакоі. Не ўсе дамы будуць абсталяваныя камунікацыямі, але за 12 тысяч долараў у Гродзенскай вобласці можна купіць, па словах гаспадара, выдатны добры дом. Да мяжы з Літвой — усяго 10 кіламетраў, мабільны тэлефон ловіць сетку спраўна, а ў доме праведзена тэлефонная лінія і электрычнасць.

Во время массовых мероприятий хутор нанимает охрану

"Каменны хлеў, склеп, калодзеж, участак 25 сотак з магчымасцю павелічэння да некалькіх гектараў у арэнду. Рыбнае возера ў 15 хвілінах хады", — піша гаспадар аднаго з дамоў.

Рака ці возера ў такой сітуацыі заўсёды канкурэнтная перавага. Мяркуючы, што патэнцыйных кліентаў прываблівае рыбалка, прадаўцы робяць стаўку на яе. Асобная перавага — лазня побач з домам. А ўнутры дома ўладальнікі завабліваюць традыцыйнай печчу.

Удвая танней можна купіць аднапавярховы домік без вадаправода, але з калодзежам. Усяго 7 тысяч долараў — і можаце любавацца лесам і ракой кожныя выхадныя — ці нават кожны дзень, у залежнасці ад таго, наколькі вы цвёрдыя ў намеры даўншыфцінгу. Калі камунікацыі і блізкасць да горада вам без патрэбы, можна эканоміць. За паўтары тысячы долараў прапануюць хутар пад Гродна, куды раз на тыдзень прыязджае аўталаўка. Месца рэкамендуюць аматарам пчалярства.

Вясковая хата традыцыйнай для Беларусі яскравай расфарбоўкі

Камусьці хутар трэба збыць тэрмінова, таму у якасці падарунка пакупніку прапануюць машыну дроў. Усяго за паўтары тысячы долараў можна атрымаць драўляны домік і хавацца там ад старонніх вачэй, запэўніваюць прадаўцы.

Нарач у прыдачу

Замест дома можна купіць і ўчастак, на якім самастойна пасля ўзвесці дом. Адзін з уладальнікаў хутара прываблівае пакупніка Нараччу і лесам. Побач знаходзіцца санаторый "Белдзяржстраха", так што дарога, якая вядзе праз лес, круглы год дагледжаная і зімой расчышчана ад снегу.

Природный комплекс "Голубые озера"

"Гэта месца з'яўляецца часткай нацыянальнага парку "Нарачанскі". Шыкоўны лес з багатымі грыбнымі і ягаднымі месцамі. Грыбы на суп растуць прама за брамай. У двухстах метрах ад ўчастка маецца возера", — рэкламуе гаспадар дом.

Хутар, дорага

А некаторыя хутары па кошце не саступаюць кватэры ў Мінску. За 70 тысяч долараў пад Гродна прапануюць купіць прасторны дом з ацяпленнем і вадаправодам, шклопакетамі і абсталяваным санвузлом. Сярод плюсаў у параўнанні з кватэрамі — прысядзібны ўчастак, забетанаваныя дарожкі і натуральны газон.

Можна купіць катэдж і танней — за 25 тысяч долараў. У камплекце — халодная вада, высакахуткасны інтэрнэт і тэлебачанне. Можна атрымаць пажаданне ад гаспадароў — паспрабаваць сілы ў развіцці бізнэсу ў сферы агратурызму. Так што, калі знудзіцеся па вялікім горадзе і мітусні, рэгіструйцеся прадпрымальнікам — і заваблівайце на хутар іншых гараджан.