Фотафакт: Тыдзень бэзу праходзіць у Батанічным садзе

Атрымаць асалоду ад дэкаратыўнай і духмянай калекцыяй бэзу можна з 12 па 20 мая ў Цэнтральным батанічным садзе сталіцы.
Sputnik

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Каля галоўнага ўваходу Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі ў суботу з'явілася чарга: такі ажыятаж выклікала не толькі цёплае надвор'е, але і магчымасць убачыць бэзавы сад у квітненні.

Сиреневый сад, или сирингарий, насчитывает более 250 сортов

Тыдзень бэзу праходзіць з 12 па 20 мая, а кульмінацыяй гэтага пахучага свята стане культурна-асветніцкае мерапрыемства "Бэзавыя мроі", якое адбудзецца праз тыдзень. Сірынгарый знаходзіцца побач з аранжарэяй, каб туды трапіць, трэба ісці па цэнтральнай алеі і каля альтанкі згарнуць направа.

Красивое весеннее селфи здесь обеспечено

Шмат гараджан прыходзілі з сем'ямі і з радасцю фатаграфаваліся на фоне квітнеючых кустоў. Больш за ўсё захаплення было ў дзяцей, якія з уласцівым ім энтузіязмам хапалі галінкі і ўдыхалі пах кветак.

Цветущая сирень - прекрасные природные декорации для фотосессии

Бэзавы водар таксама прыцягнуў рамантычныя парачкі і мадэляў з фатографамі. Здаецца, сёння наведвальнікамі былі зробленыя тысячы сэлф і прафесійных фота.

Ароматом сирени можно наслаждаться вечно

У батанічным садзе гавораць, што бэз пачынае квітнець нераўнамерна і кожны гатунак распускаецца ў свой час. Таму ўсіх, хто не зможа прыйсці на гэтых выхадных, чакаюць на наступныя.