МІНСК, 15 мая — Sputnik. Неабходны здаровы і ўзважаны падыход, перш за ўсё аналіз прычын, па якіх беларуская прадукцыя атрымліваецца некалькі даражэй замежных аналагаў, лічыць намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун.
У пачатку вясны ў Беларусі складалася сітуацыя, калі аптовыя пастаўшчыкі прапаноўвалі рытэйлерам турэцкія памідоры па цане 1,5-2 рублі за кілаграм, пры гэтым айчынны тамат таргаваўся ў раёне 3-4 рублёў за кілаграм.
"Да канца красавіка — пачатку мая нашыя агуркі і памідоры могуць быць сапраўды даражэй міжземнаморскіх", — цытуе "СБ. Беларусь сегодня" словы Картун.
Прадстаўнік МАРГ мяркуе, што рынак гародніны праяўляе свой сезонны характар, таму што на кошт айчынных памідораў і агуркоў аказвае моцны ціск ацяпленне цяпліц.
Пры гэтым канкурэнты ў паўднёвых краінах у гэты час вырошчваюць сваю прадукцыю ў адкрытым грунце.
"Да пачатку лета цэны на імпартную і айчынную гародніну выраўноўваюцца, і апошняя часцяком становяцца танней", — лічыць намеснік міністра.
Часта на кошт уплываюць падзеі, якія складана прагназаваць. Такія, напрыклад, як вялікі ўраджай памідораў у Турцыі ў гэтым годзе, хоць у мінулым годзе ўсё было наадварот.
"Турэцкая гародніна ранняй вясной не ўрадзіла. Украінскай прадукцыі таксама на падыходзе не было. Нашы вытворцы адрэагавалі на дэфіцыт і сталі рэзка павялічваць адпускныя цэны", — канстатаваў прадстаўнік антыманапольнага ведамства.
Паводле яго слоў, МАРГ выяўляў такія выпадкі, таму што цэны раслі неабгрунтавана. Картун адзначыў, што беларускія вытворцы павінны займацца доўгатэрміновым планаваннем, таму што ў адваротным выпадку рынак будзе страчаны.
"І хто тады купіць нашу прадукцыю? І як забяспечыць ўстойлівы рост ВУП?" — задаў пытанне ён.