Татава лялька і юны аптэкар: недзіцячы цюнінг калясак у Гродне

Парад незвычайна ўпрыгожаных дзіцячых калясак ў Гродне праходзіць трэці год запар.
Sputnik

ГРОДНА, 16 мая — Sputnik, Іна Грышук. Больш за 70 гродзенскіх сем'яў паказалі, што быць бацькамі — вельмі весела, а дзіцячы транспарт можна ператварыць у карабель, карэту, кветкавую клумбу або пульт ды-джэя. Парад дзіцячых калясак, прымеркаваны да Дня Сям'і, прайшоў у Гродне ў аўторак.

Впереди шествия ехал прогулочный роллс-ройс и шел оркестр

На Савецкай плошчы ў гэты дзень сабраліся самыя вынаходлівыя сем'і горада. Яны спаборнічалі ў тым, каб найбольш арыгінальна ўпрыгожыць дзіцячую калыску і паказаць сваю задумку гараджанам.

Бэби-диджей приехал на парад
Медсестры с младенцами на руках, которые были очень похожи на настоящих, тоже участвовали в параде

У гэтым годзе ўдзельнікі стваралі цэлыя міні-кампазіцыі. У казачныя вобразы змяніліся не толькі калыскі, але і самі бацькі.

Коляску превратили в карету, а родителей - в царя и царицу

Можна было бачыць царскую карэту, якую суправаджалі кароль і каралева, ваенны самалёт з малым і апранутых у форму бацькоў і старэйшых дзяцей. Або кікімару з зялёнымі валасамі ў ступе і яе вясёлую світу.

Юная Кикимора и ее свита

Некаторыя падышлі да конкурсу з гумарам. Адна мама ператварыла калыску ў ванную, забяспечыўшы яе дожджыкам і лазневымі прыладамі, а сама ішла па горадзе ў халаце і з ручніком на галаве.

Самая изобретательная мама превратила коляску в душевую кабинку

Іншы ўдзельнік вёз дачку ў падарункавай скрынцы з надпісам "Татава лялька". А сям'я ўрачоў збудавала аптэку на колах, абляпіла дзіцячы транспарт скрыначкамі ад лекаў.

Любимая папина дочка играла роль нарядной куклы
Сразу видно, что папа – доктор

Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе тэатралізаванага шэсця. Удзельнікі прайшліся ад плошчы Савецкай да парку Жылібера.

Мальчишка ехал в образе спасателя
Первым делом самолеты – здесь в летчиков переоделась целая семья
Люлька-вышиванка и васильковый букет

На чале казачнай калоны ехаў прагулачны ролс-ройс, граў аркестр, а таксама дружным строем маршыравалі медсёстры з цацачнымі немаўлятамі на руках.