Лукашэнка даручыў закласці два фруктовыя сады ў гонар Рахмона

Саджанцы з Таджыкістана ўжо падрыхтаваныя для пасадкі ў дзвюх абласцях Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам меркаваннем, што таджыкскія саджанцы павінны прыжыцца на беларускай зямлі.

Топ-5 яблынь беларускай селекцыі, якія не расчаруюць

Лукашэнка абмеркаваў з таджыкскім калегам, якім чынам мясцовыя фруктовыя сады перажываюць суровыя маразы зімою.

"Няўжо ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях мы не зможам апрацоўваць гэтыя культуры. Я адчуваю, што ў нас гэтыя гатункі будуць расці", — заявіў беларускі лідар, якога цытуе БелТА.

І тут жа даў даручэнне закласці два сады ў гонар прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і не скупіцца пры выдзяленні зямлі пад гэту добрую справу.

"Трэба паспрабаваць. Клімат мяняецца. Мы кавуны вырошчваем ў цэнтральнай Беларусі", — пахваліўся Лукашэнка.

Таджыкскі лідэр паабяцаў дапамагчы арганізаваць працу з беларускімі спецыялістамі і падрыхтаваць столькі саджанцаў, колькі спатрэбіцца.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Душанбэ Алег Іваноў даў справаздачу аб тым, што цэлы сад чарэшні з'явіцца ў Таджыкістане ў гонар дружбы паміж таджыкамі і беларусамі. Месца пад сад ужо вызначылі і саджанцы замовілі.