Новы рэкорд: карціна Малевіча прададзеная за 86 мільёнаў долараў

"Супрэматычная кампазіцыя" была выстаўлена на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку.
Sputnik

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Сума, выручаная за "Супрэматычную кампазіцыю" Казіміра Малевіча, склала 85,8 мільёна долараў, паведамляецца на старонцы ў сацсетцы Twitter аўкцыёну Christie's.

​Тым самым карціна ўстанавіла новы сусветны рэкорд гэтага мастака за паўторна прадаваную працу — у 2008 годзе яна пайшла з малатка на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за 60 мільёнаў долараў. Пакупнік тады вырашыў застацца невядомым.

Карціну яшчэ называюць "Сіні прастакутнік над чырвоным прамянём". Спецыялісты ацэньвалі гэтую працу ў 70 мільёнаў долараў і лічаць яе самай лепшай і самай складанай працай з першых рэвалюцыйных карцін мастака. Малевіч напісаў гэтую працу ў студзені 1916 года пасля выставы работ пад агульнай назвай "Супрэматызм", якая прайшла ў снежні 1915 года ў Петраградзе.

У 1927 годзе Малевіч выстаўляў карціну на выставах у Варшаве, а пазней у Берліне. Затым "Супрэматычная кампазіцыя" знаходзілася ў Германіі, пазней экспанавалася ў музеях Нью-Ёрка і Амстэрдама. У 2008 годзе карціну вярнулі нашчадкам Малевіча.