МІНСК, 17 мая — Sputnik. Беларусь бачыць вялікія магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з амерыканскай карпарацыяй Microsoft, заявіў кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі.
Паводле слоў прэм'ер-міністра, беларуская дзяржава ўзяла курс на пабудову лічбавай эканомікі.
"Адносіны з такой паважанай кампаніяй, як Microsoft, для нас вельмі важныя. Мы разлічваем, што яны дазволяць нам набыць дадатковы вопыт", — выказаў надзею Кабякоў.
Ён таксама ўдакладніў, што Беларусь валодае магчымасцямі для супрацоўніцтва з Microsoft і гатовая да новых прапановаў і абмену досведам, што дасць магчымасць вызначыць далейшыя шляхі для ўзаемных дзеянняў.
Прэм'ер-міністр лічыць, што Беларусь і Microsoft могуць павысіць узровень узаемаадносін дзякуючы цэламу шэрагу элементаў супрацоўніцтва, уключаючы меры нарматыўнага рэгулявання.
Кіраўнік усходнееўрапейскага дэпартамента Microsoft Евангелас Крысафідзіс пацвердзіў важнасць для кампаніі абмеркаваць перспектыўныя магчымасці для супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам.