МІНСК, 18 мая — Sputnik. Беларускія і расійскія разведчыкі праводзяць сумесную трэніроўку, вучацца сумесна адпрацоўваць прыёмы супраць ўмоўнага праціўніка, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
Збор праходзіць на базе 31-й гвардзейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ва Ульянаўску.
"Мэтай сумеснай трэніроўкі ваенных разведчыкаў дзвюх краін з'яўляецца выпрацоўка адзіных метадаў разведкі падчас правядзення сумесных вучэнняў і трэніровак", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў абаронным ведамстве.
Удзельнікам збору прадэманструюць найноўшыя тэхнічныя сродкі, якія стаяць на ўзбраенні разведвальных падраздзяленняў ПДВ Расіі. У тым ліку — камплект для вышыннага дэсантавання "Арбалет-1" з кіслародным абсталяваннем, лазерны прыбор разведкі ЛПР-3, радыёлакацыйную станцыю "Сабалятнік".