Медыкі кожны год знаходзяць анкалогію ў 51 тыс. беларусаў

Па прагнозах у наступным годзе анкалагічныя захворванні выявяць у 52 тысяч беларусаў.
Sputnik

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Колькасць выпадкаў анказахворванняў у Беларусі не павялічваецца, а расце ўзровень выяўлення захворвання на ранняй стадыі, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Алег Суконка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Лукашэнка заявіў, што беларускія анколагі вартыя Нобелеўскай прэміі

У гэтыя дні ў Мінску праходзіць міжнародны кангрэс анколагаў, у якім прымаюць удзел спецыялісты з 26 краін.

"У нас на сённяшні дзень 51 тысяча новых пацыентаў выяўляецца ў год. Дапусцім, у гэтым годзе будзе ўжо 52 тысячы па нашых разліках. Гэта не рост анкалогіі, а выяўлення ранняй стадыі", — адзначыў Суконка.

"Мы ўсе грошы ўкладваем у лячэнне хворых трэцяй і чацвёртай стадыі. А першая і другая стадыя — што гэта такое? Гэта маленькая аперацыя, як правіла, лапараскапічная. І чалавек забыўся пра нас", — дадаў ён.

Падчас кангрэсу было прапанавана стварыць Міжнародную асацыяцыю па кантролі і барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі. Плануецца, што знакавая падзея адбудзецца на працягу года. У асацыяцыю будуць уваходзіць краіны СНД, Украіна і Грузія. Штаб-кватэра павінна размясціцца ў Мінску.