Беларусы перамаглі ў рэгіянальным фінале Imagine Cup 2018

Каманда SlutskTeam прадставіць Беларусь на міжнародным фінале конкурсу ў ЗША і будзе змагацца за галоўны прыз - 100 тысяч долараў.
Sputnik

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Рэгіянальны фінал міжнароднага тэхналагічнага конкурсу Imagine Cup 2018 адбыўся ў Мінску ў суботу, 19 мая.

У ім прынялі ўдзел 12 каманд з шасці краін: Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Грузіі і Украіны. Раней яны занялі першыя і другія месцы ў нацыянальных фіналах.

У суботу каманды прадстаўлялі свае праекты журы і змагаліся за прызавыя месцы.

На региональном этапе конкурса в Минске проекты оценивало экспертное жюри

Лепшай апынулася каманда з Беларусі SlutskTeam. Менавіта яна прадставіць нашу краіну на міжнародным фінале конкурсу ў Сіэтле (ЗША) і пазмагаецца за галоўны прыз — 100 тысяч долараў.

У мінулым годзе лідэрства таксама было за беларусамі.

Белорусская команда SmartLamp представила проект "умной" светодиодной лампы

На выступ кожнай каманды было адведзена не больш за сем хвілін. Хлопцы расказвалі пра праекты на англійскай мове з прэзентацыямі ў Power Point і дэмаверсіямі сваіх распрацовак у сферы штучнага інтэлекту, дапоўненай рэальнасці і вялікіх дадзеных.

На выступление каждой команды было отведено не более семи минут

Беларусь прадстаўлялі дзве каманды: SmartLamp з праектам "разумнай" святлодыёднай лямпы і SlutskTeam, якая прадэманстравала сістэму TheBestConsultant для паляпшэння сферы абслугоўвання.

В региональном финале Imagine Cup победила команда SlutskTeam

Imagine Cup — гэта адзін з найбуйнейшых міжнародных тэхналагічных конкурсаў сярод таленавітай моладзі. У 2018 годзе ён прайшоў у 16-ы раз.