Радыё

Качура і Мацюк: зафіксавана месцазнаходжанне флагмана Ладажскай флатыліі

Кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Андрэй Качура і беларускі вадалаз, кіраўнік пошукава-рэстаўрацыйнай групы "Пошук" Ігар Мацюк непасрэдна з месца падзей расказалі радыё Sputnik Беларусь аб ходзе пошукавай аперацыі на Ладажскім возеры па знаходжанні флагмана Ладажскай флатыліі, які ахоўваў "Дарогу жыцця".
Sputnik

У Ласінаастроўскай бухце Ладажскага возера ўчора пачалася пошукавая аперацыя па выяўленні рэшткаў флагманскага карабля Ладажскай флатыліі, вартавіка "Пурга", які забяспечваў прыкрыццё падчас навігацыі на "Дарозе жыцця" да блакаднага Ленінграду. Свой апошні бой карабель, якога баяліся ворагі, прыняў у верасні 1942 года і быў затоплены нямецкай авіяцыяй.

"Мы знаходзімся ў пяці кіламетрах ад берага, гэта прыкладна тры марскія мілі. Тут знаходзіцца насавая частка карабля. Гэта велізарны, фізічна цяжкі аб'ект, і для таго, каб падняць яго на паверхню, спатрэбіцца сур'ёзная падрыхтоўка. Спадзяемся, што яна завершыцца да канца лета", — сказаў Качура.

Беларускі пошукавік знайшоў флагман Ладажскай флатыліі

Аперацыя праходзіць у складаных умовах, дно не проста ўсеяна, а хутчэй накрыта абломкамі ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, паколькі менавіта ў Ласінаастроўскай бухце сканчалася водная частка "Дарогі жыцця". Традыцыйна капрызная Ладага злітавалася над беларускімі пошукавікамі.

"Пад намі 11 метраў глыбіні, мы плануем апусціцца і канчаткова зафіксаваць знаходжанне насавой часткі флагманскага карабля Ладажскай флатыліі "Пурга". Насуперак усім прагнозам на возеры штыль, сонца, надвор'е проста ідэальнае", — расказаў Мацюк.

Плануецца, што насавая частка вартавога карабля "Пурга" стане цэнтральнай часткай помніка ўсім караблям Ладажскай флатыліі. Ён будзе ўсталяваны ў тым месцы, дзе "Дарога жыцця" выходзіла на сушу. Не выключана, што пасля гэтай пошукавай аперацыяй будзе праведзеная яшчэ серыя ўздымаў рэшткаў баявой тэхнікі ў гэтым раёне для папаўнення калекцыі музея блакады Ленінграда.

Расказ Андрэя Качуры і Ігара Мацюка слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.