Фотафакт: бэйдж Аляксандра Лукашэнкі на "Мінскім форуме"

Беларускі прэзідэнт у чацвер прыме ўдзел у працы міжнароднага экспертнага форуму ў Мінску.
Sputnik

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Форум экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" пачаў працу ў Беларусі ў сераду 23 мая, ён сабраў на сваёй пляцоўцы спецыялістаў з АБСЕ, NATO, Савета Еўропы, ЗША, Расіі, ЕС, Кітая і Усходняй Еўропы.

У другі дзень работы форуму плануецца правядзенне пленарнай сесіі "Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі".

У чацвер з прамовай да ўдзельнікаў экспертнай ініцыятывы павінен звярнуцца прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адзін з арганізатараў "Мінскага дыялогу" Дзяніс Мельянцоў размясціў на сваёй старонцы ў Facebook фота бэйджу кіраўніка дзяржавы.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пацвердзіў журналістам, што беларускі лідар прыме ўдзел у працы пленарнай сесіі экспертнай ініцыятывы.

"Па запрашэнні арганізатараў удзельнікам пленарнай сесіі канферэнцыі стане прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Вы атрымаеце магчымасць з першых вуснаў пачуць падыходы кіраўніка нашай дзяржавы да сучаснай міжнароднай палітыкі і пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", — сказаў Макей.