МІНСК, 25 мая — Sputnik. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (№82 у рэйтынгу WTA) у першым крузе адзіночнага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос") сустрэнецца з прадстаўніцай Чэхіі Кацярынай Сіняковай (57), паведамляе Sputnik.
Асноўны раўнд "Ралан Гарос" стартуе ў нядзелю, 27 мая.
У першым крузе спаборніцтваў Азаранка пазмагаецца супраць Сіняковай. У выпадку перамогі ў другім раундзе беларуску будзе чакаць наймацнейшая ў пары Алена Астапенка (5) (Латвія) — Кацярына Казлова (66) (Украіна).
Арына Сабаленка (48) на старце турніру сустрэнецца з галандкай Кікі Бертэнс (18). Аляксандра Сасновіч (52) згуляе супраць Дэніз Алертавай (103) з Чэхіі. Калі беларускі перамогуць, то ўжо ў наступным раўндзе яны могуць пазмагацца адзін супраць аднаго.
У асноўную сетку мужчынскага турніру адкрытага чэмпіянату Францыі выйшаў Ілля Івашка.