Радыё

Гапон: не спяваю, не танцую, прыйшлося фатаграфаваць

Фіналіст фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна 2018, беларускі фатограф Сяргей Гапон распавёў Sputnik, як прыйшоў да захаплення фатаграфіяй і чаму асноўнай прафесійнай цікавасцю сталі навінавыя сюжэты.
Sputnik

У 2018 годзе ўдзельнікамі фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна сталі маладыя фотарэпарцёры з 77 краін. З 6 тысяч дасланых на конкурс работ па выніках працы міжнароднага журы ў шорт-ліст прэміі патрапілі работы двух беларускіх фатографаў — Сяргея Гапона і Таццяны Ткачовай.

Прызавыя месцы фіналістаў будуць абвешчаныя 6 жніўня на сайце конкурсу stenincontest.ru. Узнагароды пераможцам уручаць восенню 2018 года, тады ж адкрыецца выстава іх работ у Маскве.

Таццяна Ткачова: мы хочам быць прыгожымі ў любым узросце

Фіналіст фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна 2018, беларускі фатограф Сяргей Гапон падчас сустрэчы ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь распавёў пра тое, што пачаў захапляцца фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве, але прафесійнае станаўленне як фатографа адбылося падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

"Тады яшчэ на першым курсе ў нас існаваў такі конкурс "Сем музаў", і кожны першакурснік мог сябе праявіць. Звычайна гэта былі танец, песня, сцэнка, вершык. А я не танцую, не спяваю, толькі вершы мог прачытаць, але ў выніку зрабіў прэзентацыю сваіх фатаграфій, якія, як на той момант мне здавалася, проста вау-шэдэўры, хоць цяпер я ўжо інакш гляджу на іх. І, тым не менш, гэта было нешта новае для гледачоў і членаў журы, і мне далі галоўны прыз", — распавёў Гапон.

Працаваць фатографам Сяргей Гапон таксама пачаў з першага курса ВНУ, але па яго прызнанні, паступова "культура злёгку надакучыла, і пачаў глядзець у бок навін".

Як раней паведамляў Sputnik, фатограф Сяргей Гапон выйшаў у фінал конкурсу з фотаработай "Касічкі" ў намінацыі "Галоўныя навіны". Таксама ў фінал конкурсу прайшла яго праца "Журавінавае сэрца" ў намінацыі "Мая планета".

Фрагмент гутаркі з фатографам Сяргеем Гапомном слухайце на радыё Sputnik Беларусь.