Таццяна Ткачова: мы хочам быць прыгожымі ў любым узросце

© Sputnik / Александр ШурмелевФатограф Таццяна Ткачова
Фатограф Таццяна Ткачова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Малінавыя шкарпэткі і сонцаахоўныя акуляры: пра модную бабулю з Валожына Sputnik расказала фіналістка конкурсу імя Сценіна Таццяна Ткачова.

Веры, гераіні серыі фатаграфій Таццяны Ткачовай "Сезоны Веры", — 91 год. Яна жыве ў Валожыне, сама ходзіць у аптэку, а на зіму перабіраецца да дзяцей у горад. Але ёсць нешта асаблівае, што адрознівае Веру ад іншых пажылых жанчын у нашых краях.

"Я ўбачыла яе выпадкова, яна была ў малінавых шкарпэтках, у акулярах, вельмі ярка апранутая, а гэта не ўласціва для 91-гадовых жанчын у нашай краіне, у нашым рэгіёне. Звычайна ў іх чорныя мехаватыя рэчы, а яна была не падобная на іншых", — дзеліцца Таццяна сваім першым уражаннем.

© Photo : Stenincontest / Татьяна ТкачеваУ кожнага ўбору Веры ёсць свая гісторыя
У кожнага ўбору Веры ёсць свая гісторыя - Sputnik Беларусь
У кожнага ўбору Веры ёсць свая гісторыя

Фатограф тут жа падбегла, пазнаёмілася з бабуляй, яны разгаварыліся. Вера ішла ў аптэку, а потым жанчыны пайшлі да яе, і Вера паказала ўсю сваю шафу, расказала сваю гісторыю.

"Расказваць гісторыю пра чарговую бабулю, якая п'е лекі, мне не хацелася. Таму што гэта шматслойны праект, па-першае, не толькі пра чалавека, пра жанчыну, пра старасць — пра тое, што мы ўсе не хочам старэць і хочам быць прыгожымі ў любым узросце. Гэта гісторыя сям'і. Гэта тры эпохі", — расказвае Таццяна.

© Photo : Stenincontest / Татьяна ТкачеваУ гэтым шалі Вера пазнаёмілася са сваім будучым мужам і з тых часоў захоўвае яго
У гэтым шалі Вера пазнаёмілася са сваім будучым мужам і з тых часоў захоўвае яго - Sputnik Беларусь
У гэтым шалі Вера пазнаёмілася са сваім будучым мужам і з тых часоў захоўвае яго

Паводле яе слоў, гісторыя Веры — гэта гісторыя, расказаная пра нашу краіну, пра наша агульнае мінулае, і рассказаная праз уборы, таму што па іх мы бачым, як мяняецца мода, як яна вяртаецца.

© Photo : Stenincontest / Татьяна ТкачеваВясельная сукенка дачкі Веры
Вясельная сукенка дачкі Веры - Sputnik Беларусь
Вясельная сукенка дачкі Веры

"Мне паказалі тваю пісаніну, Таня, мне спадабалася"

Таццяна ездзіла да Веры некалькі разоў, прычым часам заставалася начаваць і не здымала — яны проста размаўлялі. Спачатку 91-гадовая жанчына неахвотна пераапраналася, але, бывала, на наступны дзень ужо сама загаралася: гэтая сумка сюды не падыходзіць, прычоску зробім іншую, так я ўжо была. Па словах Таццяны, здымкі доўжыліся доўга, і яна дапамагала Веры — усё-ткі для пажылога чалавека гэта цяжка.

© Photo : Stenincontest / Татьяна ТкачеваШапку і паліто Вера купіла на грошы, каб яны не зніклі, калі развальваліся Саветы
Шапку і паліто Вера купіла на грошы, каб яны не зніклі, калі развальваліся Саветы - Sputnik Беларусь
Шапку і паліто Вера купіла на грошы, каб яны не зніклі, калі развальваліся Саветы

"Я паказвала Веры серыю, яна ведала, што я хачу зрабіць, я распячатала ёй некалькі фотаздымкаў, прывезла. Я збіраюся да яе яшчэ раз з'ездзіць, таму што вельмі важна вяртацца да сваіх герояў", — кажа Таццяна.

Яна хоча зняць яшчэ што-небудзь, магчыма, відэа, таму што Вера — вельмі цікавы чалавек, яна размаўляе па-польску, спявае на польскай мове песні.

© Photo : Stenincontest / Татьяна ТкачеваПояс належаў бацьку Веры, яго яшчэ ткалі рукамі
Пояс належаў бацьку Веры, яго яшчэ ткалі рукамі - Sputnik Беларусь
Пояс належаў бацьку Веры, яго яшчэ ткалі рукамі

"Яна ўжо лічыць мяне сваёй сваячкай, — смяецца Таццяна. — Зараз, калі праект быў апублікаваны, ёй патэлефанавалі з Ізраіля, сказалі: "Пра вас, Вера Іванаўна, ёсць гісторыя". Яна патэлефанавала мне і сказала: "Мне паказалі тваю пісаніну, Таня, мне спадабалася".

На думку Таццяны, гэта і ёсць самае галоўнае: не конкурс, а водгук герояў.

© Photo : Stenincontest / Татьяна ТкачеваГэта ўбор, у які Вера будзе апранутая на сваім пахаванні
Гэта ўбор, які Вера надзене, калі памрэ - Sputnik Беларусь
Гэта ўбор, у які Вера будзе апранутая на сваім пахаванні

"Я хацела расказваць гісторыі пра жанчын"

Па адукацыі Таццяна — культуролаг, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

"Тое, што аптымальны для мяне інструмент — гэта фатаграфія, я зразумела не адразу", — расказвае Таццяна.

Фатограф Сяргей Гапон - Sputnik Беларусь
Сяргей Гапон: рамантыка часам прысутнічае толькі на фотаздымку

Аднак пазней яна наведала курсы па фатаграфіі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў, а затым і паступіла ў Акадэмію дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі "Фатаграфiка" (Санкт-Пецярбург), у дадзены момант працуе фрылансерам, робіць камерцыйныя здымкі, рэпартажы, у вольны час — займаецца сваімі праектамі.

"Я хачу расказваць гісторыі, з дапамогай візуальнага шэрагу складаць гісторыю пра чалавека. Цэнтральная тэма ў мяне — тэма жанчын", — расказвае Таццяна.

Зараз яна працуе над гісторыяй пра жанчын, якія рабілі аборт па розных прычынах.

"Ужо ёсць 4 гераіні. Я хачу зрабіць праект, які прымусіць задумацца — і мужчын, і жанчын — пра тое, што ў жанчыны павінен быць выбар", — мяркуе Таццяна.

Стужка навiн
0