МІНСК, 26 мая — Sputnik. Цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў выхадныя, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У суботу будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах па захадзе краіны ў начныя і ранішнія гадзіны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 да 14°С, па паўночным усходзе — + 6..7°С. Удзень прагназуецца ад +19 да + 24°С, па паўднёвым захадзе — да + 26°С.
У нядзелю таксама будзе цёпла. Уначы і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Уначы тэмпература паветра чакаецца ад + 5°С па паўночным усходзе да + 13°С па паўднёвым захадзе рэспублікі, удзень ад +20 да + 26° С.