МІНСК, 27 мая — Sputnik. Новаўвядзенні ў правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання пачнуць дзейнічаць толькі у 2019 годзе і ніяк не адаб'юцца на цяперашняй уступнай кампаніі, пра гэта заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка падчас рэспубліканскага свята "Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні" ў Магілёве.
"Гэтыя новаўвядзенні закрануць ужо наступную ўступную кампанію 2019 года. Таму пакуль не будзем уводзіць у зман абітурыентаў. Хай яны рыхтуюцца па існуючых правілах і па зацверджаных праграмам", — растлумачыў ён.
Па словах Карпенкі, сёлета плануюць павялічыць парогавыя значэнні прыёму, каб залічыць у ВНУ максімальна падрыхтаваных вучняў. "Таму выпускнікам трэба проста садзіцца і сістэматызаваць тыя веды, якія ёсць. Падрыхтавацца грунтоўна, каб падчас уступнай кампаніі паказаць сур'ёзныя вынікі", — падкрэсліў міністр.
Аб нейкіх кардынальных зменах у правядзенні ЦТ у наступным годзе гаворка не ідзе. "Таму калі будуць падпісаныя правілы прыёму ў новай рэдакцыі, усё пазнаюць загадзя, і можна будзе абмяркоўваць. Пакуль жа пра гэта казаць рана", — цытуе БелТА словы Карпенка.