МІНСК, 28 мая — Sputnik. Каштаны ў Беларусі хутка давядзецца мяняць з-за хваробы, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.
Конскі каштан — досыць распаўсюджаная ў беларускіх гарадах дрэва. Аднак батанікі б'юць трывогу: з-за хваробы многія дрэвы пацярпелі.
"З каштанам у нас праблем шмат: з Еўропы прыйшла хвароба, звязаная з моллю. Таму ўсё больш дрэў цяпер ападае ўжо да канца чэрвеня — пачатку ліпеня", — распавёў батанік.
Паводле яго слоў, з такой праблемай сутыкнуліся па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў Мінску. "І ў Адміністрацыі прэзідэнта ў гэтым годзе абрэзалі каштаны, каб яны не цвілі — так дрэва менш траціць сілы і становіцца ўстойлівей", — адзначыў ён.
Скуратовіч падкрэсліў: з-за хваробы многія каштаны ў гарадах прыйдзецца замяніць іншымі дрэвамі. Змагацца з захворваннем і не дапускаць яго далейшага распаўсюджвання досыць складана.
Як адзначыў спецыяліст, падобная праблема зафіксавана ў многіх краінах Еўропы, а таксама ў Расіі. Па словах Скуратовіча, на Урале колькасць каштанаў прыкметна скарацілася, а пакутуюць з-за хваробы дрэвы і ў іншых абласцях РФ. Таму шмат дзе даводзіцца дрэвы замяняць.
"Не быў на Украіне даўно і не ведаю, як там з каштанамі, але чамусьці думаю, што і там сутыкнуліся з праблемай", — сказаў на заканчэнне Скуратовіч.