Дзень пагранічніка: як Лукашэнка і яго сыны служылі на мяжы

У пагранічных войсках служыў і сам кіраўнік дзяржавы, і яго старэйшыя сыны - Віктар і Дзмітрый.
Sputnik

МІНСК, 28 мая — Sputnik. Сям'ю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў панядзелак можна павіншаваць з Днём пагранічніка — і сам кіраўнік дзяржавы, і яго старэйшыя сыны служылі ў пагранічных войсках.

Мінчане святкуюць Дзень пагранічніка ў парку Горкага

Дзень пагранічніка адзначаюць у Беларусі 28 мая. Святкаванне ў 2018-м асаблівае — пагранічным войскам рэспублікі спаўняецца 100 гадоў. Адзначыць гэты дзень могуць не толькі тысячы пагранічнікаў, якія служаць зараз, але і тыя, хто праходзілі тэрміновую службу ў гэтых войсках. Сярод такіх — і сям'я беларускага лідэра.

Як служыў Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка пачаў служыць у 1975 годзе — пасля атрымання вышэйшай адукацыі. Два гады ён быў інструктарам палітычнага аддзела вайсковай часці Заходняй пагранічнай акругі пагранічных войскаў КДБ СССР у Брэсце. Як запэўніваў шэраг СМІ, будучаму прэзідэнту прапаноўвалі заставацца ў войску, аднак ён прыняў рашэнне адмовіцца.

Александр Лукашенко во время службы в Бресте в составе пограничных войск КГБ СССР в 1975-1977 годах

Расказваў Лукашэнка і пра канкрэтныя прыклады сваёй службы. Так, яму давялося ахоўваць мяжу і ў Малдове.

Александр Лукашенко во время службы в Бресте в составе пограничных войск КГБ СССР в 1975-1977 годах

"Малдова для мяне не чужая, і мы былі калісьці ў адной дзяржаве. Унгень (горад на мяжы з Румыніяй — Sputnik) і туды вышэй, я ж служыў тут на мяжы. Я ўспамінаю сваю маладосць, калі я з аўтаматам наперавес абараняў гэтыя рубяжы", — распавядаў беларускі лідэр журналістам у ходзе афіцыйнага візіту ў краіну ў 2018 годзе.

В 2009 году пограничники подарили Александру Лукашенко собаку - черного лабрадора, выращенного кинологами Республиканского центра

Дарэчы, у сярэдзіне 80-х Лукашэнка зноў прайшоў службу — на гэты раз у мотастралковых войсках. Пасля гэтага займаў кіруючыя пасады і ў 1990-м стаў парламентарыем, а ўжо праз чатыры гады — першым прэзідэнтам краіны.

Сыны маглі і не служыць, але пайшлі

Старэйшыя сыны Лукашэнкі, Віктар і Дзмітрый, скончылі факультэт міжнародных адносін БДУ — там ёсць ваенная кафедра. Вядома, што Віктар Лукашэнка ўжо па заканчэнні ВНУ меў званне лейтэнанта, аднак вырашыў пайсці ў войска.

Віктар Лукашэнка служыў у падраздзяленні, якое займаецца барацьбой з нелегальнай міграцыяй і кантрабандай. Пазней у гэтым жа падраздзяленні праходзіў службу і сярэдні сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый — у 2003 годзе. Пра тое, як праходзіла яго служба, быў зроблены адмысловы сюжэт — яго паказвалі па БТ і НТБ.

Згадваў аб практычна "сямейнай службе" і сам беларускі лідэр. "Я сам пачынаў служыць на заставе нашай у Белавежскай пушчы <…> Я сам пагранічнік, і сыны мае — мы ставімся да мяжы так, як ніхто ў Расіі не ставіцца", — заяўляў Лукашэнка, каментуючы ў свой час перадачу пагранслужбы РФ Федэральнай службе бяспекі.

З сыноў кіраўніка дзяржавы пакуль не служыў толькі малодшы — Мікалаю ў гэтым годзе споўніцца 14 гадоў. Пасля заканчэння школы і ўніверсітэта, магчыма, і ён аддасць доўг Радзіме менавіта ў пагранічных войсках.