Другі сезон міжнароднага вакальнага конкурсу Sputnik і НТБ "Ты супер!" завяршыўся ў гэтыя выхадныя. Спявачка з Беларусі — 16-гадовая Вера Ярошык — заняла ў фінале праекта другое месца, да першага радка ёй не хапіла зусім мала.
Для многіх гледачоў і інтэрнэт-карыстальнікаў Ярошык стала сапраўднай пераможцай. Яе выкананне песні "Зачарованная" дуэтам з Русланам Аляхно змагло расчуліць нават такога мэтра, як Ігар Крутой, а зала апладзіравала выканаўцам гучна і шчыра.
Абмяркоўваць беларускую выканаўцу ўсе працягваюць і пасля фіналу "Ты супер!" — шмат хто верыць, што Ярошык чакае вялікая будучыня, а некаторыя нават прапануюць адпраўляць яе на "Еўрабачанне".
"Казахстанцы віншуюць брацкую Беларусь з перамогай вашай зорачкі Верачкі! Не збяднела на таленты добрая зямля і выдатны народ!" — напісаў пад відэа карыстальнік Orchid.
У захапленні ад выступу дзяўчыны і іншыя карыстальнікі.
"Я думаю, у нас у Беларусі не пакрыўдзяць яе па прыездзе! Павінны дзяўчынку ўзнагародзіць за такі талент і перамогу! Добрая заяўка на наступнае "Еўрабачанне", — напісала Liana J'adore.
"Верачка, які ж у цябе прыгожы голас!!! Поспехаў табе ва ўсім!!! Творчых табе поспехаў!!! Ты гонар сваёй нацыі!!!" — не хавала эмоцый Вольга Еўдакіменка.
Глядзіце на відэа поўны выступ Веры Ярошык у фінале вакальнага конкурсу "Ты супер!" на Sputnik.