МІНСК, 29 мая — Sputnik. Вёска Бычкі Ушачцкага раёна Віцебскай вобласці, дзе нарадзіўся народны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, у гэтым годзе ў трэці раз стане пляцоўкай для моладзевага летніку, паведамілі Sputnik арганізатары.
З 19 па 24 чэрвеня ўдзельнікі будуць працаваць на ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка, а таксама змогуць адпачыць і нефармальна павучыцца на свежым паветры.
Арганізатары абяцаюць насычаную і цікавую праграму — выступы экспертаў, музыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія прымуць удзел у творчых сустрэчах, гульнях і майстар-класах.
У розныя гады ў ліку выступоўцаў і лектараў моладзевага летніку ўжо былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ахвотнікаў, якія будуць пражываць на тэрыторыі сядзібы ў намётніках. Каб зарэгістравацца, неабходна запоўніць спецыяльную форму.