МІНСК, 29 мая — Sputnik. Мультфільм пра незнаёмую гісторыю Гомеля зрабілі энтузіясты з суполкі "Пошукі старога Гомеля".
Стваральнікі падкрэсліваюць, што Гомель "нашмат старэйшы, чым гэта здаецца сёння", а 1142 год лічыцца афіцыйнай датай стварэння горада недакладна.
За пяць хвілін стваральнікі расказалі тысячагадовую гісторыю горада. Над праектам працавалі паўгады, сярод аўтараў — рэжысер Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін, мастак Філіп Какоша, гісторыкi i краязнаўцы Юры Панкоў і Яўген Малiкаў.
Тэкст чытаў аўтар і вядучы адной з самых пазнавальных перадач на беларускім тэлебачанні Юрый Жыгамонт.