Курапаты або парк Чалюскінцаў: адно з катынскіх пахаванняў - у Мінску?

Польскія спецыялісты спрабуюць высветліць, дзе пахаваныя каля пяці тысяч афіцэраў, расстраляных у 1939-м.
Sputnik

ВАРШАВА, 29 мая — Sputnik. Адно з месцаў пахаванняў польскіх афіцэраў, знішчаных у рамках так званага "катынскага расстрэлу", можа знаходзіцца ў Мінску, заявіў намеснік міністра культуры Польшчы Яраслаў Селлін.

Ён адзначыў, што на сённяшні дзень устаноўлены чатыры месцы, дзе пахаваны расстраляныя польскія афіцэры: два з іх знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, два — на Украіне. Аднак, паводле інфармацыі польскага боку, ёсць яшчэ каля пяці тысяч імёнаў асоб з "катынскага спісу", месцы пахавання якіх пакуль невядомыя.

"Мы мяркуем, што яны пахаваныя ў Беларусі", — сказаў намеснік міністра. Ён дадаў, што верагодныя месцы, дзе пахаваныя польскія афіцэры, гэта Курапаты або парк Чалюскінцаў.

Заместитель министра культуры Польши Ярослав Селлин

Селлін падкрэсліў, што перамовы з беларускімі ўладамі з нагоды пошуку месцаў пахавання расстраляных афіцэраў вядуцца.

Польшча цэніць дапамогу Расіі ў доглядзе вайсковых могілак

Масавыя забойствы польскіх грамадзянаў, у асноўным палонных афіцэраў, адбываліся ў 1940 годзе ў пасёлку Катынь непадалёка ад Смаленска. Пазней іншыя масавыя пахаванні расстраляных польскіх грамадзян таксама сталі называць "катынскімі".

У 1990 годзе Міхаіл Гарбачоў перадаў польскаму боку спіс імёнаў 14 552 афіцэраў польскай арміі, якія былі расстраляныя і пахаваныя на тэрыторыі СССР — у Расіі (Катынь, Калінін і Меднае) і Украіне (Харкаў).

Варшава настойвае на тым, што гэта няпоўныя спісы, і патрабуе перадачы поўнага, так званага "Апошняга катынскага спісу", у якім змяшчаюцца прозвішчы палякаў, вывезеных НКУС у Мінск. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляў у 2016 годзе, што ні ў Нацыянальным архіве, ні ў архівах спецслужбаў няма "апошняга катынскага спісу".