МІНСК, 29 мая — Sputnik. Лепшыя песні са знакамітага цыкла"Хатні спеўнік" кампазітара Станіслава Манюшкі прагучаць у Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі, паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Кампазіцыі выканаюць выдатныя салісты Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская (сапрана) і Ілля Сільчукоў (барытон), а таксама ансамбля салістаў "Вытокі" пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова.
"Праграма заснавана на важнейшай і, мабыць, самай асабістай грані творчасці Манюшкі. Са старонак зборніка песень можна і пачуць думкі самога класіка, і пабычыць кола яго сяброў, геаграфію вандраванняў, адчуць увесь спектр эмоцый кампазітара. Песні прызначаліся да хатняга ўжытку на розныя акалічнасці штодзённага жыцця чалавека. Іх галоўная мэта — адпавядаць розным настроям і патрэбам сэрца, менавіта таму здзіўляе вельмі багатая іх разнастайнасць", — падкрэслілі ў Вялікім тэатры.
У праграме таксама прагучаць мелодыі на вершы такіх выдатных паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Каханоўскі, Юзаф Крашэўскі і іншых.
Унікальны канцэрт стане стартавай кропкай святочных мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею кампазітара, які будзе адзначацца ў наступным годзе.