Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прыме ўдзел "жаночы полк"

На базе Мінскай ваеннай камендатуры праходзяць рэпетыцыі парадных разлікаў пешай калоны, якія прымуць удзел у парадзе войскаў Мінскага гарнізона.
Sputnik

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прымуць удзел больш за тысячу жанчын-ваеннаслужачых беларускай арміі. Рэпетыцыі параду праходзяць на базе Мінскай ваеннай камендатуры ва Уруччы.

Больш за 250 адзінак тэхнікі прыме ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці

Да прадстаўніц прыгожага полу ў беларускай арміі даўно прызвычаіліся. Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, па дадзеных Мінабароны, служаць больш за 4 тысячы жанчын. Звыш 600 з іх носяць афіцэрскія пагоны, больш за тысячу служаць прапаршчыкамі, яшчэ каля 2 тысяч праходзяць службу па кантракце на пасадах салдат і сяржантаў. Вучацца дзяўчыны-курсанты і ў Ваеннай акадэміі Беларусі.

Традыцыйна ў парадзе таксама возьмуць удзел навучэнцы спецыялізаваных ліцэяў, кадэцкіх класаў і, вядома, юныя барабаншчыкі з мінскага Сувораўскага вучылішча.

Ваенны парад у Мінску праходзіць 3 ліпеня на Дзень Незалежнасці. У гэтым годзе ў ім прымуць удзел больш за тры тысячы вайскоўцаў.