Больш за 250 адзінак тэхнікі прыме ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў фотабанкБронетранспарцёры БТР-2 прымаюць удзел у ваенным парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Беларуссю ў Мінску.
Бронетранспарцёры БТР-2 прымаюць удзел у ваенным парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Беларуссю ў Мінску. - Sputnik Беларусь
Беларускія ваенныя актыўна рыхтуюцца да параду, які адбудзецца 3 ліпеня ў Мінску.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Найноўшыя ўзоры ваеннай тэхнікі, сярод якіх мадэрнізаваны БТР-70МБ, будуць прадстаўлены на ваенным парадзе ў Мінску, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Парад войскаў Мінскага гарнізона традыцыйна пройдзе 3 ліпеня ў Мінску каля абеліска "Мінск — горад-герой" на праспекце Машэрава. Вайскоўцы ўжо пачалі актыўна рыхтавацца да вайсковага параду, завяршыўся першы этап падрыхтоўкі, падчас якога прайшлі трэніроўкі асабістага саставу ў пунктах пастаяннай дыслакацыі злучэнняў і воінскіх частак.

Мінчане назіраюць за праходжаннем калоны ваеннай тэхнікі па вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Рыхтуюцца да параду: рух на МКАД будуць абмяжоўваць з-за тэхнікі

"На парадзе ў гэтым годзе будзе 18 пешых парадных разлікаў і 23 парадныя разлікі ваеннай тэхнікі. У ім прыме ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі", — паведамілі Sputnik у сераду ў Мінабароны.

Там паведамілі, што на парадзе будуць прадстаўлены як найноўшыя ўзоры ваеннай тэхнікі, так і тыя, што ўжо зарэкамендавалі сябе. Працягласць параднага разліку тэхнікі складзе амаль 3 кіламетры.

У парадзе традыцыйна прымуць удзел сістэмы рэактыўнага залпавага агню "БелГрад", "Смерч" і "Паланэз", зенітныя ракетныя комплексы С-300ПС, "Аса-АКМ" і "Тор-М2", сказалі ў абаронным ведамстве.

Акрамя гэтага, у калоне пройдуць танкі — Т-72Б, баявыя машыны пяхоты — БМП-2, мадэрнізаваны бронетранспарцёр — БТР-70, ракетны комплекс "Кропка", аўтамабілі "Волат", бронеаўтамабілі "Цмок", мабільны беспілотны авіяцыйны комплекс "Бусел-10", паведамілі ў міністэрстве.

Там таксама паведамілі, традыцыйна першым у механізаванай калоне пройдзе легендарны танк часоў Вялікай Айчыннай вайны Т-34-85.

3 ліпеня ў неба над Мінскам таксама паднімецца авіяцыя Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, ваенныя пілоты прадэманструюць фігуры вышэйшага пілатажу. Завершыцца ваенны парад пляц-канцэртам роты ганаровай варты і выступленнем зводнага ваеннага аркестра, сказалі ў Мінабароны.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі