Радыё

Ярошык: калі кажуць, што я зазналася, стараюся не звяртаць увагі

Фіналістка "Ты супер!" Вера Ярошык распавяла радыё Sputnik Беларусь пра тое, што пішуць ёй прыхільнікі ў сацсетках, каго яна працягвае лічыць сваім кумірам і што думае пра "якасную" музыку.
Sputnik
Ярошик: если говорят, что я зазналась, стараюсь не обращать внимания

Беларуска Вера Ярошык вярнулася на радзіму пасля паспяховага выступлення ў праекце "Ты супер!" — юная вакалістка заняла другое месца па выніках шоу, выканаўшы ў фінале знакамітую кампазіцыю "Зачароўваю" дуэтам з Русланам Аляхно.

Як Sputnik сустракаў фіналістку "Ты супер!" Веру Ярошык

У гасцях на радыё Sputnik Беларусь 16-гадовая школьніца з аграгарадка Дзівін прызналася, што пакуль не стамілася ад увагі людзей, аднак зносіны ў сацсетках не абыходзяцца без непрыемных момантаў.

"Мне пісаў адзін чалавек, проста дарослы мужчына, якога я трошкі баялася, я яго выдаліла з сяброў, і ён пачаў мне пісаць: "Вось чорная няўдзячнасць, Даша і Насця (Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня — Sputnik) так не рабілі, і мне стала крыху крыўдна", — распавяла Ярошык.

Пасля завяршэння праекта "Ты супер!" Вера Ярошык па магчымасці адказвае ўсім, хто піша ёй у сацыяльных сетках, і імкнецца не звяртаць увагі на тых, хто кажа, што яна зазналася. Прыемна, калі людзі звяртаюць увагу, хочацца нешта для іх рабіць, прызнаецца юная артыстка.

"Я люблю поп-музыку, і мой кумір — гэта спявачка Арыяна Грандэ, яна мяне натхняе. Але калі я пачну прафесійна займацца музыкай, пайду ў каледж ці ўніверсітэт, то пачну больш разумець класічную музыку і яе глыбіню. Раней музыка — гэта былі шэдэўры, а наша цяперашняя музыка не так цэніцца. Вось гэтыя вось рэпы — яны на піку папулярнасці, а потым зноў кудысьці знікаюць", — сказала Ярошык.

Гутарку з фіналісткай праекта "Ты супер!" Верай Ярошык слухайце на радыё Sputnik Беларусь.