Паміж Варшавай і Лоддзю з'явіцца найбуйнейшы ў Еўропе аэрапорт

Цэнтральны камунікацыйны порт зможа прымаць да 100 мільёнаў пасажыраў у год.
Sputnik

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порта, які зможа прымаць у год да 100 мільёнаў пасажыраў, паведамілі ў канцылярыі польскага лідэра.

Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў другім у Еўропе па рэгулярнасці палётаў

"Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Цэнтральным камунікацыйным порце. Новы аэрапорт павінен у канчатковым выніку абслугоўваць да 100 мільёнаў пасажыраў у год", — гаворыцца ў паведамленні.

Новы аэрапорт плануюць пабудаваць да 2027 года ў населеным пункце Станіславув, які размяшчаецца паміж Лоддзю і Варшавай. Плошча комплексу складзе каля 3 тысяч гектараў зямлі.

Паведамляецца, што ён будзе абслугоўваць да 45 мільёнаў чалавек, пасля чаго пасажырапаток будзе павялічаны.

Аэрапорт аб'яднаюць у агульны транспартны хаб з чыгуначным вакзалам.

Плануецца, што цэнтральны порт стане найбуйнейшым у Еўропе перасадачным аэрапортам, больш за лонданскі Хітроў.