Гонар, прадузятасць і танцы: "Куфэрак" запрашае на лекцыі па модзе XIX ст.

Пра тое, як праходзілі балі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў пачатку XIX стагоддзя і як было прынята апранацца, раскажуць у Лошыцкай сядзібе.
Sputnik

МІНСК, 6 чэр — Sputnuk. Лекцыі па модзе і бальнай культуры XIX стагоддзя пройдуць у рамках выставы "Куфэрак: на вайне і ў бальнай зале", якая праходзіць у Лошыцкай сядзібе.

На вайне і ў бальнай зале: высокая мода пачатку ХІХ стагоддзя

Лекцыі прызначаны для ўсіх, хто жадае даведацца больш пра касцюмы XIX стагоддзя, іх сувязі з гістарычным кантэкстам і паўсядзённым жыццём тагачасных жыхароў Беларусі. Арганізатары абяцаюць, што цікава будзе і навічкам у тэме гістарычнай рэканструкцыі, і тым, хто ўжо арыентуецца ў гістарычных падзеях і модзе.

Лекцыі будуць праходзіць на працягу ўсяго лета па наступных датах:

  • 8 чэрвеня: Як патрапіць на баль. Гонар, прадузятасць і танцы.
  • 22 чэрвеня: Кароткая гісторыя касцюма XIX стагоддзя.
  • 13 ліпеня: Венеры і феі. Касцюм 1-й трэці XIX стагоддзя.
  • 20 ліпеня: Ваенная форма ў эпоху Напалеона.
  • 3 жніўня: Вальс і кампанія. Бальныя танцы XIX стагоддзя.
  • 17 жніўня: Балі ў Беларусі ў 1-й палове XIX стагоддзя.

Пачатак усіх лекцый у 17:30, працягласць — паўтары-дзве гадзіны, у залежнасці ад тэмы і колькасці пытанняў ад слухачоў.

Білеты можна набыць у касе музея, кошт квітка на лекцыю — 5 руб.