Пуціну падабаецца кіраўнік брэсцкага "Дынама"

Расійскі лідэр распавёў, каго лічыць фаварытам Чэмпіянату свету-2018 і якія матчы плануе паглядзець.
Sputnik

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сваіх любімых футбалістаў, сярод іх былы нападаючы зборнай Аргенціны, а цяпер старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона, паведамляецца на сайце Крамля.

Расійскі лідэр даў інтэрв'ю напярэдадні паездкі на саміт ШАС у Кітай. У ім ішла гаворка не толькі пра палітыку, але і аб маючым адбыцца ў Расіі Чэмпіянаце свету па футболе.

Патрэбен гол: легенды футбола ў фармаце дапоўненай рэальнасці

"У мяне ёсць футбалісты, якіх я лічу выбітнымі і якія, безумоўна, могуць прэтэндаваць на гэты тытул, на гэта званне. Сярод расійскіх, савецкіх футбалістаў гэта Леў Яшын, сярод замежных — Пеле. Ну, Марадона мне яшчэ вельмі падабаецца", — заявіў Пуцін у інтэрв'ю Медыакарпарацыі Кітая.

Нагадаем, Марадона стаў старшынёй праўлення "Дынама-Брэст" у пачатку мая. Тэрмін кантракту разлічаны на тры гады. Легендарны аргентынец прыедзе ў Брэст адразу пасля ЧС-2018.

Пра зборную Расіі

Пуцін са шкадаваннем канстатаваў, што зборная Расіі "за апошні час вялікіх вынікаў не паказвала". "Але мы вельмі разлічваем, усе заўзятары і ўсе аматары футбола Расіі разлічваем, што зборная будзе гуляць годна, пакажа сучасны, цікавы, прыгожы футбол і будзе змагацца да канца", — сказаў прэзідэнт.

ЧС 2018: кот-аракул Ахіл атрымаў форму зборнай Расіі

Па словах Пуціна, самая галоўная мэта Расіі як арганізатара сусветнага першынства — правесці турнір на годным узроўні. "Гэта будзе самым галоўным нашым дасягненнем", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пра фаварытаў

На думку прэзідэнта, прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул шмат. "Гэта і лацінаамерыканскія каманды — гэта Аргенціна і Бразілія", — сказаў ён.

Пуцін таксама вылучыў зборную Германіі, якая, па яго словах, "бліскуча гуляла на папярэдніх чэмпіянатах свету". Акрамя таго, ён звярнуў увагу на іспанскую каманду.

"Напэўна будуць іншыя прэтэндэнты, але пераможа наймацнейшы", — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што будзе глядзець матчы ЧС. "І потым я, як кіраўнік дзяржавы, якая прымае чэмпіянат, павінен быць на адкрыцці, на закрыцці. Я пагляджу на свой графік. Калі змагу, то папрысутнічаю, можа быць, і на нейкіх іншых гульнях", — удакладніў Пуцін.