Рарытэтны нямецкі пісталет знайшлі ў школьным музеі ў Жабінцы

Школьны настаўнік прынёс у міліцыю ўзоры зброі, сярод якіх апынуўся прыдатны для стральбы пісталет 1907 года выпуску.
Sputnik

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Педагог здаў у міліцыю некалькі экспанатаў, што захоўваліся ў школьным музеі, у іх ліку — нямецкі пісталет пачатку ХХ стагоддзя, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Новы скарб знайшлі ў Гродне: загорнутыя ў фашысцкі сцяг стрэльбу і пісталет

Настаўнік прынёс у РАУС Жабінкаўскага раёна зброю — пісталет невызначанага ўзору, ствол кулямёта і тры ствалы вінтоўкі — каб вызначыць яе прыдатнасць для стральбы.

Пасля правядзення балістычнай экспертызы было вызначана, што з усіх музейных экспантаў баявым з'яўляецца нямецкі пісталет.

"Згодна з заключэннем, пісталетам нявызначанага ўзору з'яўляецца 7,65 мм пісталет Dreyse мадэлі 1907 года, выраблены завадскім спосабам і які з'яўляецца агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы", — паведамілі ў Дзяржкамітэце.

Пісталеты такіх мадэляў выпускаліся да 1915 года адной са зброевых фабрык у Германіі. Іх куплялі для армій Аўстра-Венгрыі і Чэхаславакіі.

Астатнія аб'екты эксперты прызналі непрыдатнымі для стральбы з-за карозіі.

Зараз спецыялісты вызначаюць  культурна-гістарычную каштоўнасць пісталета.