МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Заказнік мясцовага значэння"Няшчэрда" створаны у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў адпаведнасці з рашэннем мясцовага райвыканкама. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Гідралагічны заказнік "Няшчэрда" знаходзіцца ва ўсходняй частцы Расонскага раёна і атрымаў назву ад мясцовага возера, берагавая лінія якога з'яўляецца самай працяглай сярод азёраў краіны і складае 50,18 кіламетра.
Плошча гідралагічнага заказніка складае 6,7 тысяч га. Ён створаны для таго, каб захаваць папуляцыі рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл, асабліва каштоўных раслінных супольнасцяў і падтрымання ўстойлівасці, разнастайнасці біёты прыродна-тэрытарыяльнага комплексу возера Няшчэрда і прылеглых да яго тэрыторый.
З гэтага часу на тэрыторыі, якая ўваходзіць у склад заказніка, забароненыя віды дзейнасці, якія могуць нашкодзіць біяразнастайнасці.