Лукашэнка згуляў у футбол з Забівакам

Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Маскву для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе.
Sputnik

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе. Цырымонія і матч адкрыцця мундыялю пройдзе ў чацвер на маскоўскім стадыёне "Лужнікі".

Каля 200 тысяч замежнікаў праедуць па Беларусі падчас ЧС-2018

Ля трапа самалёта беларускага прэзідэнта сустракалі афіцыйныя асобы і Забівака — талісман цяперашняга чэмпіянату, удакладняе БелТА. Прама на полі Лукашэнка згуляў з Забівакам у футбол, некалькі разоў даслаўшы мяч у імправізаваныя вароты.

Пасля гэтага беларускі прэзідэнт пакінуў на футбольным мячы аўтограф і пажадаў "удачы братам-расіянам".

Нагадаем, што беларуская зборная не змагла прайсці на цяперашні Чэмпіянат свету, заняўшы апошняе шостае месца ў сваёй групе на адборачным турніры.

Чэмпіянат свету пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі. Талісманам мундыялю падчас інтэрнэт-галасавання быў абраны антрапаморфны воўк з карычнева-белай поўсцю і блакітнымі вачыма, якога назвалі Забівака.

Цырымонія адкрыцця з удзелам замежных гасцей пачнецца 14 чэрвеня ў 17:30 на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве. Пасля гэтага там жа пройдзе першы матч Чэмпіянату. На поле выйдуць зборныя Расіі і Саудаўскай Аравіі.