МІНСК, 15 чэр — Sputnik. На галоўны прыз прэміі імя Ежы Гедроца ў 2018 годзе прэтэндуюць 32 кнігі ад 32 аўтараў, паведамілі арганізатары.
Прыём заявак на ўдзел у літаратурным конкурсе быў скончаны 31 мая. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі мастацкай або дакументальнай прозы на беларускай мове, што ўбачылі свет у папаяровым ці электронным варыянтах паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года.
У гэтым годзе членам журы прыйдзецца прачытаць 7388 старонак.
13 аўтараў удзельнічаюць у прэміі ўпершыню. У спісе таксама Альгерд Бахарэвіч, які ўжо быў удзельнікам 3 разы з шасцю кнігамі, Адам Глобус (4 разы з пяццю кнігамі) і Алесь Аркуш (3 разы з 3 кнігамі). Сярод выдавецтваў-удзельнікаў — "Логвінаў", "Паперус", "Кнігазбор" і іншыя.
З поўным спісам намінантаў можна азнаёміцца тут.
Цырымонія ўзнагароджання запланаваная на верасень 2018 года.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца штогод з 2012 года за лепшую празаічную кнігу у жанрах дакументальнай ці мастацкай прозы. У розныя гады ўладальнікамі "скандальнага беларускага Нобелю" станавіліся Зміцер Бартосік, Павел Касцюкевіч і іншыя.