Чэмпіянат свету па футболе 2018 стартаваў у чацвер у Расіі. Па традыцыі, першы матч правялі гаспадары мундыяля — зборная РФ змагалася з футбалістамі з Саудаўскай Аравіі. Гэты старт для расіян апынуўся вельмі паспяховым: атрымалася перамагчы з лікам 5:0! Трыумф прынёс шмат станоўчых эмоцый і самім спартсменам, і заўзятарам па ўсім свеце — святкавалі такую гульню да самай раніцы!
Аўтарам першага гола ў вароты Саудаўскай Аравіі стаў Юрый Газінскі (12-я хвіліна), другога — Дзяніс Чэрышаў (на 43-й хвіліне).
У другім тайме яшчэ адзін гол у вароты супернікаў забіў Арцём Дзюба. Ні стадыён, ні заўзятары, ні сам футбаліст не хавалі сваіх эмоцый. Трэнер зборнай Станіслаў Чарчэсаў нават аддаў чэсць Дзюбе.
Неўзабаве яшчэ адзін гол забіў той жа Чэрышаў — вельмі эфектна!
Нарэшце, у дадатковы час Аляксандр Галавін зрабіў амаль немагчымае — ударам са штрафнога забіў пяты гол.
Да старту Чэмпіянату свету ў такую паспяховую гульню зборнай Расіі верылі толькі заўзятыя аптымісты — хоць многія і былі ўпэўненыя ў перамозе расіян, але пра такі вынік ніхто і падумаць не мог! Наогул расійская зборная яшчэ не вызначалася так у гэтым годзе, а заўзятары ўжо кажуць: футбалістаў шмат у чым недаацэньвалі, яны яшчэ сябе пакажуць. Застаецца пажадаць трэнерам і гульцам зборнай такіх жа поспехаў у наступных матчах Чэмпіянату свету!