Спецыяльная зона для ўсіх прыхільнікаў футбола ў сталічным рэстаране-бровары "Сябры" адкрылася трансляцыяй першага матчу серыі.
Гасцей віталі пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта і саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
Дарэчы, падымаць настрой гасцям пачалі яшчэ за паўгадзіны да адкрыцця: госці з Бразіліі прывезлі з сабой шоу — самбу ад выдатных дзяўчын пад акампанемент традыцыйных бразільскіх барабанаў. А ў перапынку паміж таймамі за цікавыя прызы ад Sputnik пазмагаліся сапраўдныя знаўцы футбола.
Sputnik Fan Zone у рэстаране-бровары "Сябры" на вуліцы Кульман, 40 стане функцыянаваць на працягу месяца: папярэдне забраніраваўшы месца, тут удасца паглядзець усе будучыя матчы.