МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве пройдзе сёння ў Беларусі, паведамляе Sputnik.
Цэнтралізаванае тэсціраванне праходзіць у Беларусі з 12 чэрвеня — першым абітурыенты здавалі беларускую мову, затым — рускую.
Нарэшце, трэцяе ЦТ — па грамадазнаўстве — адбудзецца ў суботу. Штогод гэты прадмет выбіраюць парадку дзесяці тысяч чалавек — пераважна будучыя юрысты.
Пачнецца тэсціраванне, як і заўсёды, у 11:00, аднак з'явіцца абітурыентам у пункты правядзення выпрабавання неабходна за паўгадзіны. Пры сабе неабходна мець пашпарт, пропуск у пункт правядзення і чорную гелевую ручку. Іншыя прадметы ў пункце правядзення выпрабавання забароненыя.
Як чакаецца, вынікі ЦТ па грамадазнаўстве павінны з'явіцца да 26 чэрвеня — гэта значыць на працягу дзесяці дзён.
Наступнае ЦТ адбудзецца ў панядзелак 18 чэрвеня — па матэматыцы.