Міжнародны дзень ёгі адсвяткавалі мінчане ў парку Горкага

Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, у парку сабралася вялікая колькасць аматараў ёгі.
Sputnik

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Масавы занятак ёгай прайшоў раніцай у суботу ў мінскім парку імя М. Горкага, паведамляе карэспандэнт Spitnik.

Такім чынам мінчане адзначылі Міжнародны дзень ёгі — святочнае мерапрыемства ўжо чацвёртае лета запар арганізуе Пасольства Індыі ў Беларусі.

Массовое занятие йогой в парке Горького

Усе жадаючыя маглі далучыцца да свята з 9 раніцы да 12 гадзін. Адзіная ўмова — трэба была захапіць свой дыванок.

Массовое занятие йогой объединило минчан и подарило хорошее настроение

У праграме мерапрыемства былі дыхальныя, медытатыўныя практыкаванні, Сур'я Намаскар чэленж — комплекс з 54 ці 27 падыходаў. Самыя ўстойлівыя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны.

Принять участие в празднике йоги мог любой желающий

У суботу пазаймацца ёгай змаглі нават дзеці — ім прэзентавалі спецыяльны комплекс.

Йоге все возрасты покорны

Практыкаванні дэманстраваў спецыяліст з Індыі і прафесійныя інструктары, якія працуюць у сталічных школах ёгі.

Детям на празднике тоже было интересно

На свята ёгі ў пахмурны дзень зазірнуў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Андрей Шорец на Дне йоги в парке Горького

Раніцай у парк, дзе панавала атмасфера здароўя і гармоніі, прыходзілі цэлымі сем'ямі. У спецыяльна абсталяванай зоне можна было зрабіць яркія здымкі на памяць і атрымаць падарункі.