МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Двух абітурыентаў выдалілі з цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, яшчэ дзве тысячы чалавек не з'явіліся на выпрабаванне, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Кантралёры падвялі вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы: двое парушальнікаў прыйшлі на тэст з мабільнымі тэлефонамі — іх папрасілі пакінуць аўдыторыі. Яшчэ амаль дзве тысячы абітурыентаў на выпрабаванне не з'явіліся. Паўдзельнічалі ў экзамене больш за 40 тысяч выпускнікоў.
Як паведаміў кіраўнік прэс-службы Камітэта дзяржкантролю Кірыл Данілаў, кантроль за ходам правядзення выпрабаванняў ажыццяўляецца ў кожнай навучальнай установе, працуюць спецыялісты камітэта.
"Што тычыцца ўступных выпрабаванняў, то кампанія праходзіць штатна, у спакойным рэжыме. Пра гэта кажа і колькасць зваротаў, якая зарэгістравана ў працоўнай групе дзяржкамісіі: з пачатку ўступных выпрабаванняў паступіла пяць вусных зваротаў і адзін пісьмовы. Усе яны датычацца пытанняў, звязаных з рэгістрацыяй для ўдзелу ў рэзервовых днях цэнтралізаванага тэсціравання", — паведаміў ён.
Наступны тэст па біялогіі пройдзе ўжо 20 чэрвеня. У ім планюуць прыняць удзел больш за 27 тысяч тых, хто паступае.