Кінакрытыкі назвалі магчымых прэтэндэнтаў на "Оскар"

Асноўныя фільмы - прэтэндэнты на галоўную кінапрэмію выходзяць у пракат часцей восенню.
Sputnik

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Амерыканскія кінакрытыкі з выдання Variety склалі пералік фільмаў, якія могуць пазмагацца за "Оскар" у наступным годзе.

У спіс уключаныя толькі фільмы, якія выйшлі ў пракат у ЗША з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2018 года. Прэмію традыцыйна ўручаюць ў лютым ці сакавіку.

Названы лепшыя фільмы першай паловы 2018 года

У намінацыі "Лепшы фільм" спецыялісты вылучылі карціну "Цябе ніколі тут не было" з Хаакінам Феніксам у галоўнай ролі. Фільм распавядае пра лёс экс-агента ФБР Джо, які жыве ў прыватным сектары і добраахвотна займаецца расследаваннямі спраў аб выкраданні дзяцей. Яму трэба будзе расследаваць выкраданне дачкі сенатара.

У ліку прэтэндэнтаў таксама назвалі фільмы "Чорная Пантэра", "Першая рэфармацкая царква", "Рэінкарнацыя" і "Наезнік".

У намінацыі "Лепшы рэжысёр" кінакрытыкі адзначылі Хлою Чжаа за "Наезніка". Сярод прэтэндэнтаў згаданыя Раян Куглер за "Чорную пантэру", Ары Астэр за "Рэінкарнацыю", Лін Рэмсі за "Цябе ніколі тут не было" і Пол Шродэр за "Першую рэфармацкую царкву".

"Лепшым акцёрам" эксперты выдання лічаць Ітана Хоука, яго хваляць за ролю святара ў фільме "Першая рэфармацкая царква". У намінацыі "Лепшая актрыса" спецыялісты выдзелілі Тоні Колет, якая зыграла ў дэтэктыве "Рэінкарнацыя".