Фота

Да парада гатовыя. Апошняя рэпетыцыя перад святам

Sputnik

Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці прайшла ў Мінску напярэдадні, прымаў разлікі Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці прайшла ў Мінску

Упершыню ў ваенным парадзе ў Мінску прымае ўдзел "жаночы полк", а таксама ваенныя з Кітая.

Усяго на парадзе ў складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.

Па традыцыі ў ваенным парадзе прымуць удзел і вайскоўцы з Расіі.

Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы адзначаюць максімальна шырока: у Мінску праходзіць парад, а па ўсёй краіне — народныя гулянні з абавязковым святочным салютам.

1 / 26
Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці
2 / 26
Сілы спецыяльных аперацый Беларусі.
3 / 26
Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
4 / 26
Упершыню ў ваенным парадзе ў Мінску прыме ўдзел "жаночы полк".
5 / 26
Па праспекце Машэрава ўпершыню пройдуць зводныя парадныя разлікі, якія складаюцца з жанчын-вайскоўцаў і навучэнцаў спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх класаў.
6 / 26
У шэрагу краін свету - Расіі, Кітаі, ЗША, В'етнаме, Венесуэле, Іспаніі - у ваенных парадах прымаюць удзел "жаночыя палкі".
7 / 26
Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прымуць удзел вайскоўцы з Кітая.
8 / 26
Ваенны парад у беларускай сталіцы кожны год праходзіць 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці.
9 / 26
Упершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая.
10 / 26
Усяго на парадзе ў складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.
11 / 26
Па традыцыі ў ваенным парадзе прымуць удзел і вайскоўцы з Расіі.
12 / 26
Расійскія дэсантнікі пройдуць калонай па праспекце Машэрава і Пераможцаў.
13 / 26
Генеральны прагон перад парадам адбыўся 28 чэрвеня.
14 / 26
Танкі Т-72Б - традыцыйныя ўдзельнікі ваеннага парада.
15 / 26
Традыцыйна ў парадзе бярэ ўдзел разлік у форме часоў Вялікай Айчыннай.
16 / 26
Рэпетыцыя пад кантролем АМАП-а. На заднім плане - БТР з байцамі, узброенымі ПТУРамі.
17 / 26
Яшчэ адна РСЗА, якая знаходзіцца на ўзбраенні ў беларускай арміі - "Смерч".
18 / 26
РСЗА "Паланэз" - беларускай навінкай цікавяцца ў многіх краінах свету, а Азербайджан ужо закупіў комплексы.
19 / 26
Беларускае войска выкарыстоўвае і вось такія зенітныя ўстаноўкі, размешчаныя на шасі грузавіка.
20 / 26
Тактычны ракетны комплекс "Кропка У" прызначаны для барацьбы з наземнымі цэлямі.
21 / 26
Зенітна-ракетны комплекс "Аса" - ён прызначаны для барацьбы з нізкалётнымі паветранымі цэлямі, хуткасць якіх дасягае 500 кіламетраў у гадзіну.
22 / 26
Задзейнічаныя ў парадзе людзі і ваенная тэхніка цалкам прадэманстравалі тое, што ўбачаць гледачы 3 ліпеня.
23 / 26
Ваенная тэхніка і транспарт з вайскоўцамі прайшлі праз горад да стэлы "Мінск - горад-герой".
24 / 26
Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі.
25 / 26
Адзначаецца штогод 3 ліпеня - у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
26 / 26
Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы адзначаюць максімальна шырока: у Мінску праходзіць парад, а па ўсёй краіне - народныя гулянні з абавязковым святочным салютам.