Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў закон аб СМІ

Па словах міністра інфармацыі, палажэнні дакумента накіраваны на ўдасканаленне праваадносінаў у інтэрнэце.
Sputnik

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Савет Рэспублікі ўхваліў праект закона Беларусі "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусі", ён быў накіраваны на ўдасканаленне праваадносінаў у медыясферы.

Шпакоўскі: у законе аб СМІ патрэбен баланс паміж бяспекай і абаронай правоў

Законапраект на пасяджэнні прадставіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Паводле яго слоў, папраўкі ў закон аб СМІ ўступяць ў сілу з 1 снежня, за выключэннем нормаў, якія ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання абноўленага закона.

Змены ў закон аб СМІ былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні ў красавіку. Да другога чытання ў дакумент былі ўнесены праўкі: удакладнены шэраг тэрмінаў, канкрэтызаваны парадак дзяржрэгістрацыі і перарэгістрацыі, удакладнены падставы для адмовы ў гэтым, удакладнены правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурса, а таксама ўстаноўлены парадак абскарджвання рашэнняў аб абмежаванні доступу да інтэрнет-рэсурса.

Міністр інфармацыі таксама заявіў, што палажэнні дакумента накіраваны на ўдасканаленне праваадносінаў у інтэрнэце.

Раней папраўкі ў закон аб СМІ прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у другім чытанні. Пасля гэтага ўхваліць новаўвядзенні павінна была верхняя палата парламента. Затым дакумент накіруюць для подпісу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.