МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Ужо заўтра, 1 ліпеня, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі не змогуць карыстацца бясплатна паслугамі грамадскага транспарту.
Адпаведная норма была замацаваная ў пастанаўленні Мінгарсавета ад 13 верасня 2016 года №232. Аналагічныя правілы дзейнічаюць і ў многіх рэгіёнах рэспублікі.
Выключэннем з'яўляецца праезд у Мінску. Школьнікам, якія пражываюць у сталіцы, дазволена бясплатна ездзіць на транспарце круглы год, у тым ліку ў дні летніх вакацый.
Школьнікі зноў змогуць карыстацца "прывілеем" з 1 верасня пры наяўнасці электроннай карты навучэнца або спецыяльнай даведкі з фатаграфіяй.