Сіноптыкі папярэдзілі аб ліўнях, навальніцы і моцным ветры ўвечары 12 ліпеня

Дрэнныя ўмовы надвор'я захаваюцца і заўтра, 13 ліпеня, дадасца яшчэ і град.
Sputnik

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Моцныя ліўні, навальніцы і вецер чакаюцца ў другой палове дня 12 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Белгідрамеце.

"Сёння, 12 ліпеня, у перыяд з 13 да 21 гадзіны па заходняй палове, а на працягу сутак 13 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — распавялі у Белгідрамеце.

​Суразмоўцы агенцтва дадалі, што ў пятніцу надвор'е пагоршыцца — удзень у асобных раёнах чакаецца град.

У Мінску сёння ўвечары, з 19:00 да 23:00, па прагнозах сіноптыкаў, будзе навальніца.

"На працягу сутак 13 ліпеня навальнічная абстаноўка захаваецца, месцамі па горадзе чакаюцца моцныя ліўні", — дадалі ў Белгідрамеце.