Азаранка і Марэй выйшлі ў фінал міксту на Уімблдоне

Азаранка і Марэй упэўнена справіліся з супернікамі - абодва сэта завяршыліся з лікам 6:2.
Sputnik

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка і брытанец Джэймі Марэй выйшлі ў фінал міксту Уімблдонскага турніру, які праходзіць у гэтыя дні ў Лондане.

Вырашальная сустрэча адбылася ў пятніцу і доўжылася гадзіну і 20 хвілін — беларуска-брытанскі дуэт гуляў з брытанцамі Джэем Кларкам і Харыет Дарт.

Азаранка і Марэй упэўнена справіліся з супернікамі — абодва сэта завяршыліся з лікам 6:2.

Супернікі пары вызначацца па выніках сустрэчы пар Майкл Вінус (Аўстралія)/Катарына Срэботнік (Славенія) — Аляксандр Пейя (Аўстрыя) / Ніколь Мелікар (ЗША).

У бягучым годзе прызавы фонд Уімблдонскага турніру складае 34 мільёны фунтаў стэрлінгаў.