Ліўні і навальніцы. Штармавое папярэджанне працягнулі на 14 ліпеня

На працягу сутак у суботу, 14 ліпеня на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні.
Sputnik

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца ў Беларусі ў суботу, 14 ліпеня, папярэджваюць сіноптыкі.

"Амаль тарнада" заснялі відавочцы ў Лідзе

Паводле інфармацыі Белгідрамета, у суботу ўдзень па краіне будзе воблачна з праясненнямі. На большай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, пры навальніцах парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра складзе +21.. + 26°С.

Верагоднасць ападкаў у Мінску — 70-80%. У сталіцы чакаюцца кароткачасовы дождж, навальніца.