Падача дакументаў у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт завершыцца ў аўторак. Большасць рабят ужо падалі свае заявы ў выбраныя ВНУ — асабліва тыя, хто ўпэўнены ва ўласным паступленні дзякуючы высокім балам на ЦТ і ў атэстаце.
Sputnik вывучыў інфармацыю маніторынгу пададзеных заяў у вядучыя ВНУ краіны і даведаўся, на якія спецыяльнасці часцей падаюцца абітурыенты, у якіх больш за 391 бал з чатырохсот магчымых.
Сапраўдны "парад" з выдатнікаў — на факультэце міжнародных адносін БДУ. Тут на розныя спецыяльнасці, ад міжнароднага права да лінгвакраіназнаўства, падаюцца ўжо дзесяць чалавек з вынікамі больш за 391 бал.
Два абітурыенты з такімі баламі хочуць пайсці на "прыкладную інфарматыку" ФПМІ БДУ, адзін — на "Эканамічную інфарматыку" эканомфака, а таксама на "Эканамічнае права" юрфака.
Прыкметная цікавасць выдатнікаў да IT-спецыяльнасцяў. Так, у БДУІР ужо падалі дакументы шэсць чалавек з вынікамі, блізкімі да абсалютных: яны абіраюць "Эканоміку электроннага бізнесу", а таксама праграмаванне.
Для будучых медыкаў прахадныя балы традыцыйна высокія. У БДМУ пакуль абітурыенты з блізкімі да максімальных баламі выбіраюць стаматалагічны, фармацэўтычны і лячэбны факультэты.
Ёсць выдатнікі і сярод жадаючых вучыцца ў іншых беларускіх ВНУ — сярод іх МДЛУ і БДЭУ.
Падача заяў на бюджэт завершыцца ў аўторак. На платнае аддзяленне прымаць дакументы беларускія ВНУ будуць да пачатку жніўня.