Дзе сачыць за ходам падачы дакументаў у ВНУ?

© PixabayРабота за камп'ютарам, архіўнае фота
Работа за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ВНУ публікуюць інфармацыю аб ходзе падачы дакументаў на сваіх сайтах.

Уступная кампанія ўвайшла ў сваю асноўную фазу: абітурыенты падаюць дакументы на выбраныя спецыяльнасці беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Тым, хто разлічвае на бясплатную вучобу, неабходна паспець звярнуцца ў прыёмную камісію да 17 ліпеня, будучым "платнікам" — да пачатку жніўня.

Дзе і як можна сачыць за ходам падачы дакументаў у вядучыя ВНУ краіны?

Так, на партале для абітурыентаў Белдзяржуніверсітэта рэгулярна публікуюць інфармацыю аб пададзеных дакументах — як па трох, так і па двух сертыфікатах ЦТ, на бюджэт і на платнае, а таксама па тых, хто паступае без уступных іспытаў або на завочнае аддзяленне.

Падача абітурыентамі дакументаў ва ўніверсітэт - Sputnik Беларусь
Беларускія ВНУ пачалі прыём дакументаў

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (МДЛУ) па меры паступлення заяў ад абітурыентаў інфармацыя таксама абнаўляецца. Пры выбары патрэбнага факультэта можна ўбачыць колькасць тых, хто падаў дакументы, і іх балы.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (БДМУ) таксама публікуе маніторынг падачы заяў на свае факультэты. Асобная табліца для дзённага бюджэтнага аддзялення, асобная — для платнага і асобная для тых, хто плануе ісці вучыцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, а таксама для замежнікаў.

Публікуюць дадзеныя і ў Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (БНТУ) — тут выбіраецца факультэт і форма атрымання адукацыі. У асобныя графы вылучаныя спецыяльнасці, на якія абітурыенты здаюць унутраныя экзамены.

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (БДЭУ) прапануе выбраць факультэт і адразу паказвае колькасць пададзеных заяў, як і балы абітурыентаў.

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) прыводзіць дадзеныя ў залежнасці формы навучання: дзённае або завочнае, платнае ці бюджэтнае, скарочанае ці не. Маніторынг даступны ў раздзеле "Абітурыент".

Публікуюць інфармацыю аб ходзе прыёму дакументаў у 2018 годзе і іншыя ВНУ. У некаторых вывучаць яго можа кожны, у іншых інфармацыя даступная толькі пасля рэгістрацыі на сайце ВНУ.

Стужка навiн
0