Паўднёвакарэйская кампанія сцвярджае, што знайшла рускі крэйсер са скарбам

На борце крэйсера, які патануў у руска-японскую вайну, могуць знаходзіцца скарбы на суму 132 мільярды долараў.
Sputnik

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Браняносны крэйсер рускай Ціхаакіянскай эскадры "Дзмітрый Данскі" знайшла паўднёвакарэйская кампанія на дне Японскага мора.

Беларускі пошукавік знайшоў флагман Ладажскай флатыліі

"Дзмітрый Данскі" затануў падчас руска-японскай вайны. Кампанія "Сініль" знайшла яго на глыбіні 434 метры ля берагоў Паўднёвай Карэі бліз выспы Улында.

Кампанія сцвярджае, што скарбы на борце могуць быць ацэнены на суму звыш 132 мільярдаў долараў ЗША, і плануе арганізаваць уздым крэйсера з дна мора.

Паўднёвакарэйскае агенцтва Рэнхап нагадвае, што ўжо шмат гадоў хадзілі чуткі пра тое, што на борце "Дзмітрыя Данскога" знаходзілася 200 тон золата. Праўда, гэтая інфармацыя афіцыйна не пацверджана. Агенцтва таксама нагадвае, што ў 2003 годзе яшчэ адна будаўнічая кампанія, "Тона Канстракшн", таксама сцвярджала, што на глыбіні 400 метраў знайшла корпус "Дзмітрыя Данскога".

Крэйсер спусцілі на ваду ў 1883 годзе. Ён прымаў удзел у Цусімскай бітве. Рускія прайгралі марскую бітву, і крэйсер адправілі ва Уладзівасток, аднак японскі флот нагнаў рускае судна. Каб не здавацца ў палон, маракі затапілі свой карабель.