МІНСК, 18 ліп – Sputnik. Анімацыйная стужка "Падымаецца вецер" аўтарства Хаяо Міядзакі з'явіцца ў беларускім пракаце 28-29 ліпеня, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары прэм'еры.
Пасля таго, як у мінулым месяцы жыхары Мінска ўбачылі "Рыбку Поньё на ўцёсе", на прэм'еры якой прысутнічаў нават пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага, "Беларускія ўікэнды" вырашылі працягнуць знаёмства сталічнай публікі з шэдэўрамі японскай анімацыі і прадставяць намінанта на "Оскар" і "Залаты глобус", фільм "Падымаецца вецер".
У аснове сюжэта ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры "Падымаецца вецер" і верш французскага паэта Поля Валеры "Могілкі ля мора". Анімацыя заснавана на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў, і яго каханні да хворай на туберкулёз дзяўчыны Наомі. Акрамя сапраўднага лёса авіяканструктара, яшчэ адной перадумовай для яго стварэння паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі. У некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет – гэта свет іх маладосці. Галоўны герой паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам.
Дэвізам фільма можа служыць невялікая цытата самога Дзіра Харыкосі: "Усё, чым я хацеў займацца, – гэта рабіць нешта прыгожае".
Міядзакі – аўтар вядомых фэнтэзійных фільмаў "Хадзячы замак", "Панесеныя прывідамі", "Прынцэса Мананоке", і, нягледзячы на пазнавальнасць почырку майстра, сюжэтна і ідэйна "Падымаецца вецер" заўважна адрозніваецца ад астатніх работ.
Арганізатары праекту запрашаюць 27 ліпеня наведаць дворыкновай"ГалерэіЎ", дзеадбудзеццаадкрытыкінапаказ анімацыйнай стужкі. Пачатаксеансу-а 20:00,уваход вольны,колькасцьмесцаў абмежаваная.